11 кастрычніка 2024 г. — 70 гадоў з дня Ларысы Фёдараўны Вырко (1954), пісьменніцы, паэтэсы
Ларыса Фёдараўна Вырко (у дзявоцтве Буранкова) нарадзілася 11 кастрычніка 1954 г. у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1957 г. сям’я пераехала ў Магілёўскую вобласць. Дзіцячыя і юнацкія гады Ларысы прайшлі ў в. Брацькавічы Касцюковіцкага раёна. Бацька Фёдар Герасімавіч Буранкоў працаваў дырэктарам мясцовай сярэдняй школы, маці Надзея Захараўна – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
25 красавіка 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сычыка (1954–2001), мастака, пісьменніка
Іван Іванавіч Сычык нарадзіўся 25 красавіка 1954 г. у в. Здзітава Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства Іван любіў маляваць, пісаць вершы і абразкі. Дасылаў свае творы ў газеты «Піянер Беларусі», «Зорька», часопіс «Бярозка», некаторыя творы былі апублікаваны.
15 сакавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Амялюсіка (1949–1996), эколага, пісьменніка, фатографа
Мікалай Васільевіч Амялюсік нарадзіўся 15 сакавіка 1949 г. у в. Стаўкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым – у сярэдняй школе в. Міжлессе, атэстат сталасці атрымаў у вячэрняй школе рабочай моладзі. Працоўную дзейнасць пачаў на Бярозаўскім масласырзаводзе.
12 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Наталлі Уладзіміраўны Прыступы (1959–2006), паэта
Наталля Уладзіміраўна Прыступа нарадзілася 12 красавіка 1959 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства была інвалідам, не магла рухацца самастойна, рухомымі былі толькі вочы і тры пальцы правай рукі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Рэчыцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце, пасля чаго вярнулася дадому. У розныя гады жыла ў Пінску.
Маці, Аляксандра Рыгораўна Прыступа, родам з Гомельшчыны, скончыла фінансавы тэхнікум, працавала інспектарам у фінаддзеле, з-за хворай дачкі пакінула працу. Вяла вялікую прысядзібную гаспадарку, а яшчэ шыла, вязала і вышывала. Самаахвярная жанчына, дзякуючы якой Наталля рэалізавалася як чалавек і паэтэса. Бязмерная мацярынская любоў падняла бездапаможнае птушаня на такую вышыню, якая не пад сілу многім здаровым, парыць у паднябессі. Дачка бачыла ў маці талент адчуваць чалавека, слухаць яго і сама гэтаму вучылася.
13 лютага 2024 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Таццяны Анатольеўны Дземідовіч (1979), пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2023)
Таццяна Анатольеўна Дземідовіч (у дзявоцтве Ляшук) нарадзілася 13 лютага 1979 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 18 у 1995 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, які скончыла ў 2000 г. па спецыяльнасці «Настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры».
27 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Расціслава Мацвеевіча Бензерука (1944), празаіка, паэта, журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2008)
Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў на фронце пры вызваленні Польшчы, маці давялося самой гадаваць сыноў – Паўла і Расціслава.
25 снежня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Веніяміна Мікалаевіча Бычкоўскага (1953), пісьменніка, краязнаўца
Веніямін Мікалаевіч Бычкоўскі нарадзіўся 25 снежня 1953 г. у г. Уфа, сталіцы Башкірыі.Сюды ў час Першай сусветнай вайны быў вывезены з Гродзенскай губерні амаль увесь род Бычкоўскіх. У сваім жыцці Веніямін Бычкоўскі шмат займаўся спортам (спартсмен-штангіст), працаваў у сферы турызму, быў журналістам, шмат падарожнічаў. З 1995 г. пражывае ў в. Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
23 снежня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца (1953), журналіста, паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2020)
Валерый Фёдаравіч Грышкавец нарадзіўся 23 снежня 1953 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. З дзевятага класа пайшоў працаваць на завод, вучыўся ў вячэрняй школе. Служыў у Савецкай арміі (Семіпалацінская вобласць; 1973–1975). Працаваў на розных пасадах: слесарам, электрыкам, матросам на рачным флоце, вінаградарам у Крыму, геолагаразведчыкам у Іркуцкай вобласці, рабочым на будоўлях у Бураціі і Літве.
26 верасня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Любовi Мiкалаеўны Красеўскай (1953), работніка культуры, грамадскага дзеяча, паэта
Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.
2023 г. – 115 гадоў з часу наведвання пiсьменнiкам Шолам-Алейхемам (Саламон Нохумавіч Рабіновіч; 1859–1916) г. Баранавiчы (1908)
«Чтоб ей сгореть, этой станции Барановичи!» Такім амаль што біблейскім праклёнам заканчваецца адно з апавяданняў выдатнага яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема, якое ўвайшло ў зборнік навэл «Чыгуначныя апавяданні». Яно так і называецца «Станцыя Баранавічы». Чым жа так не дагадзіў гэты прыпыначны пункт, гэты ледзь прыкметны пункт на карце чыгунак Расійскай імперыі сусветна прызнанаму пісьменніку?